У штаце Вашынгтон уведзены мараторый на смяротнае пакаранне

2014 2014-02-12T09:38:59+0300 2014-02-12T11:32:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smert-injekcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Губернатар штата Вашынгтон Джэй Інслі ўвёў мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў. Пра гэта паведамляе агенцыя Associated Press. 

Увесці мараторый на смяротнае пакаранне губернатар вырашыў пасля некалькіх месяцаў сустрэч з прадстаўнікамі пракуратуры, праваахоўных органаў і сваякамі ахвяраў злачынцаў.

"Вакол вышэйшай меры пакарання занадта шмат спрэчак, у гэтай сістэме сёння занадта шмат недахопаў, - заявіў губернатар Вашынгтона на прэс-канферэнцыі, прысвечанай увядзенню мараторыя на смяротнае пакаранне. «Да таго часу, пакуль я займаю пасаду губернатара Вашынгтона, смяротныя прысуды ў выкананні прыводзіцца не будуць», - сказаў Інслі.

З 50 амерыканскіх штатаў смяротныя прысуды выносяць зараз ў 32. Акрамя таго, смяротныя прысуды выносяць ваенныя суды. Вышэйшая мера пакарання таксама прадугледжана федэральным заканадаўствам. У многіх штатах, якія захавалі вышэйшую меру пакарання, смяротныя прысуды выносяцца, аднак, па розных юрыдычных падставах у выкананне не прыводзяцца. 18 штатаў ад смяротнага пакарання цалкам адмовіліся. - піша lenta.ru/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international