Баранавічы: Рыгор Грык збіраеццае судзіцца з гарвыканкамам

2014 2014-02-11T15:42:44+0300 2014-02-11T15:42:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-kashulia.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі яму ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі пра забарону.

Рыгор Грык хацеў правесці 26 студзеня пікет пад назваю “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да несвоечасовага і недастатковага рэагавання чыноўнікаў на звароты і прапановы людзей. Але ў выніку атрымалася абсурдная сітуацыя: арганізатар пікета супраць несвоечасовага рэагавання чыноўнікаў на звароты грамадзян сам своечасова не атрымаў адказ з гарвыканкама.

– Раней адказы гарвыканкама на мой хатні адрас рэгулярна прыходзілі па пошце заказным лістом, таму і на гэты раз я хадзіў на паштамт, але там сказалі, што ніякіх лістоў мне не было, – паведаміў Рыгор Грык.

Скарга грамадскага актывіста ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру не дала плёну, таму Рыгор Грык падаў заяву ў гарадскі суд. Ён просіць суд прызнаць рашэнне намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама ад 15.01.2014г. аб адмове яму ў правядзенні пікета 26 студзеня 2014г. у заяўленым месцы незаконным, парушаючым арт. 33 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international