Алесь Бяляцкі - першы фіналіст праваабарончай прэміі Front Line Defenders

2014 2014-02-11T12:20:17+0300 2014-02-11T14:31:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/front_line.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага з шасці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы, якая ўручаецца ў супрацоўніцтве з медыясеткай «Аль-Джазіра».

 

«Алесь Бяляцкі з'яўляецца старшынёй адной з найбуйнейшых праваабарончых арганізацый Беларусі - праваабарончага цэнтра "Вясна". Цэнтр змагаецца супраць смяротнага пакарання, катаванняў і жорсткага абыходжання, адстойвае інтарэсы палітвязняў. Арганізацыю прымусова зачынілі ў 2003 годзе, забараніўшы ёй мець банкаўскія рахункі ў Беларусі. Зараз яе сябры адкрыты для крымінальнага пераследу за працу ў незарэгістраванай арганізацыі. Пасля Алеся арыштавалі за тое, што яго асабістыя банкаўскія рахункі ў Літве і Польшчы выкарыстоўваліся для фінансавання праваабарончай дзейнасці арганізацыі ў Беларусі. 24 лістапада 2011 года яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за «заніжэнне падатковай базы, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры», - гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

 

У гэтым годзе на прэмію Front Line Defenders было вылучана 110 праваабаронцаў з 51 краіны. Лаўрэата прэміі абярэ журы, у склад якога ўваходзяць дэпутаты Ірландскага і Еўрапейскага парламентаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Front Line Defenders і медыясеткі «Аль-Джазіра».


Імя лаўрэата будзе названа 7 сакавіка 2014 года на цырымоніі ўручэння ў Дубліне (Ірландыя).

«Прэмія Front Line Defenders дазваляе нам адзначыць унікальны ўклад праваабаронцаў у стварэнне больш справядлівага і роўнага грамадства. Той факт, што гэтыя выбітныя людзі вымушаныя змагацца за выжыванне, - не толькі стымул для нас усіх зрабіць для іх больш, але і папрок шматлікім урадам у чэрствасці і абыякавасці», - сказала выканаўчы дырэктар Front Line Defenders Мэры Лолар.

Апрача Алеся Бяляцкага, праваабаронцы з Гандураса, Пакістана, ААЭ, Бангладэш і Кеніі патрапілі ў спіс фіналістаў 10-й прэміі Front Line Defenders, якая з 2005 года ўручаецца ў знак прызнання заслугаў асобнага праваабаронцы альбо арганізацыі, якія зрабілі выключны ўнёсак у справу абароны правоў чалавека у сябе на радзіме, часта з рызыкай для ўласнага жыцця.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international