У Гродне камісія адмовілася прыняць дакументы на рэгістрацыю

2014 2014-02-10T22:51:19+0300 2014-02-11T06:56:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hliabich-uladzimir-grodna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хлябіч.

Уладзімір Хлябіч.

Гродзенская гарадская выбарчая камісія, якую ўзначальвае Уладзімір Хлябіч (на фота), адмовілася прыняць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам гарадскога Савета актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Верамеенкі. Па словах Верамеенкі, ён прыйшоў падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам за паўгадзіны да заканчэння працоўнага часу камісіі. Перад кабінетам, дзе засядае камісія, была чарга. Верамеенка сцвярджае, што ён зайшоў у камісію за дзве хвіліны да 19-й, аднак яго дакументы прымаць ужо адмовіліся. Калі Сяргей Верамеенка стаў пратэставаць, старшыня камісіі Уладзімір Хлябіч выклікаў міліцыю. Актывіста БХД не затрымлівалі. Зараз Верамеенка думае пра тое, як яму дамагчыся, каб яго дакументы на рэгістрацыю ўсё ж прынялі.  

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international