Бабруйск: Супраць блогера Алега Жалнова ўзбудзілі крымінальную справу

2014 2014-02-10T19:39:20+0300 2014-02-10T19:39:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

Пракуратура Бабруйска распачала крымінальную справу па факце "публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў", па артыкуле 369 КК РБ, - паведамляе прэс-група УУС бабруйскага гарвыканкама.

Крымінальная справа была распачатая 7 лютага бягучага года. Нагодай сталі запісы ў персанальным інтэрнэт-блогу Алега Жалнова. Як адзначае прэс-служба, тут "быў апублікаваны шэраг абразлівых матэрыялаў у адносінах да супрацоўніка міліцыі". Па артыкуле 369 блогеру пагражае пакаранне, ад штрафа да пазбаўлення свабоды на тэрмін да трох год.

Нагадаем, апошнія некалькі месяцаў Алег Жалноў практычна не вылазіць з судоў, яго часта апытваюць міліцыянты, у яго кватэры быў ператрус, сканфіскавана шмат тэхнічных сродкаў. На старэйшага сына блогера, 24-гадовага Аляксея Жалнова, таксама заведзеная крымінальная справа, па артыкуле 364 КК РБ "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адчыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Аляксея абвінавачваюць у тым, што ён ударыў па галаве "даішніка" Аляксандра Бутоўскага, падчас восеньскага канфлікта ля будынка ДАІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international