Беларусь па-ранейшаму не будзе запрашаць спецдакладчыка Савета ААН па правах чалавека

2014 2014-02-10T17:47:30+0300 2014-02-10T17:47:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg
Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Найбліжэйшым часам Беларусь мае намер пацвердзіць запрашэнне наведаць краіну для шэрагу спецдакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Мінску.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра спецдакладчыкаў па свабодзе СМІ, свабодзе рэлігіі, свабодзе суддзяў, па гандлі людзьмі і дзіцячай парнаграфіі, па правах мігрантаў, па насіллі ў дачыненні да жанчын.

На пытанне БелаПАН, чаму не пацвярджаецца запрашэнне для візіту спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Савета ААН па правах чалавека Міклаша Харашці, Амбразевіч адказаў: "Мы не лічым, што ён можа ці здольны весці канструктыўны дыялог з урадам Беларусі з прычыны спецыфічных асобасных якасцяў і перадгісторыі пытання (заснавання пасады спецдакладчыка. — БелаПАН.), а таксама таму, што заснаванне гэтай пасады ажыццяўлялася без згоды з беларускім урадам".

Амбразевіч назваў няправільным меркаванне аб тым, што гэта пасада дае магчымасць беларускаму ўраду весці канструктыўны дыялог са СПЧ. Такія пасады, падкрэсліў ён, павінны ўводзіцца толькі на добраахвотнай аснове і па ўзгадненні з урадам краіны. Толькі тады яны змогуць спрыяць паляпшэнню сітуацыі.

Адказваючы на пытанне, чаму дагэтуль не былі ажыццёўлены візіты тэматычных дакладчыкаў і вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілэй, Амбразевіч паведаміў, што запрашэнні ім былі накіраваны яшчэ ў 2010 годзе. "Візіты не былі рэалізаваныя, мабыць, з-за пазіцыі ўпраўлення вярхоўнага камісара аб тым, што, калі існуе краінавы дакладчык, візіты іншых дакладчыкаў не патрэбныя", — сказаў ён.

На ўдакладненне БелаПАН аб тым, што вярхоўны камісар па правах чалавека адмовілася ад візіту ў сувязі з тым, што беларускі бок не гарантаваў ёй сустрэчу з палітзняволенымі, якія знаходзяцца ў турме, Амбразевіч заўважыў: "Пытанне аб сустрэчы з імі, магчыма, і было, але чаму беларуская дзяржава павінна парушаць уласнае заканадаўства і ісці на такія дзеянні?"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international