20 траўня ў Вілейцы і ў раёне Вілейскага вадасховішча адбылася акцыя памяці вязняў Вілейскай турмы, расстраляных у чэрвені 1941 году

2007 2007-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Радыё Свабода сустаршыня Аргкамітэту ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій гісторык Ігар Кузьняцоў, у акцыі ўзялі ўдзел каля сарака чалавек, у тым ліку прадстаўнікі грамадскасці Вілейкі, актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У жалобных урачыстасцях бралі таксама ўдзел паэт Сяргей Законнікаў, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімер Колас, сакратар аргкамітэта Уладзімір Раманоўскі і іншыя. Пасля жалобнай акцыі ля Каменя памяці ў раёне Вілейскага вадасховішча і невялічкага мітынгу, удзельнікі акцыі наведлалі могілкі, дзе ўсталяваны памятны знак расстраляным 24 чэрвеня ў двары Вілейскай турмы(каля тысячы чалавек). Там актывісты запалілі памінальныя свечкі.

Прадстаўнікі аргкамітэта таксама сустрэліся з мясцовай грамадскасцю ў рамках Года памяці, прысвечанага 70-годдзю трагічнага 1937 году — піку сталінскіх рэпрэсій. Па словах Ігара Кузняцова, у межах гадавіны 29 траўня адбудзецца ўшанаванне памяці ахвяраў рэпрэсій у Курапатах, Лошыцы, парку Чалюскінцаў і Трасцянцы. Падобныя акцыі пройдуць таксама ў Баранавічах, Вілейцы, Барысаве, Бабруйску і ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international