Валянціна Палевікова пакараная штрафам у памеры 750 тысяч рублёў

2007 2007-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў 12-00 у судзе Савецкага раёну Менску абвешчаны прысуд адной з заяўніц акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”, актывістцы Абя’днанай грамадзянскай партыі Валянціне Палевіковай. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, пасьля вывучэньня матэрыялаў судзьдзя Людміла Савасцян пакарала яе грашовым штрафам у памеры 750 тысяч рублёў (25 базавых велічыняў) за парушэньне арт. 23.34 КаАП (парушэньне грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў).



Нагадаем, што ў судзе Савецкага раёну знаходзіцца аналагічная справа актывіста Партыі БНФ Юрася Зяньковіча. Міліцыянты сёньня зраніцы затрымалі намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і займаюцца вышукам прадстаўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоля Сідарэвіча. Яны таксама зьяўляліся заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international