Баранавічы: у недапрацоўках гарвыканкама вінавата пошта?

2014 2014-02-08T18:36:54+0300 2014-02-08T18:36:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Кіраўнік Баранавіцкай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык толькі з адказу Баранавіцкай міжраённай пракуратуры даведаўся, што, аказваецца, атрымліваў адказ з гарвыканкама на сваю заяву ў студзені, у якой прасіў дазволу на пікет, але не дачакаўся. А паколькі адказ быў Грыку нібыта дадзены, то малодшы саветнік юстыцыі пракурор Аляксандр Більдзейка не ўбачыў у дзеяннях гарвыканкаму ніякіх парушэнняў, аб чым і паведаміў грамадскаму актывісту.

Рыгор Грык адказ пракурора падверг сумневу. Па-першае, таму, што адказы гарвыканкам заўсёды дасылаў заказнымі лістамі. На гэты раз чамусьці -- простым. Рыгор Грык не паляніўся схадзіць на пошту і паразмаўляў з начальнікам пошты і паштальёнам, якія ў адзін голас сказалі, што такога ліста не было

Грамадскі актывіст Рыгор Грык хацеў правесці 26 студзеня пікет пад назваю “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”, у сувязі з чым і падаў заяву ў гарвыканкам. Але паколькі адказу не дачакаўся, звярнуўся ў пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international