Бабруйск: На выбары па разнарадцы

2014 2014-02-08T17:56:32+0300 2014-02-08T17:56:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах старшыні гарадской выбарчай камісіі Віктара Гарбанёва, па стану на 4 лютага ад працоўных калектываў вылучана 24 прэтэндэнты ў кандыдаты. Ужо працуе 47 ініцыятыўных груп. Газета гарвыканкама "Бабруйскае жыццё" характарызуе працэс вылучэння як "даволі актыўны" і паведамляе, што сярод прэтэндэнтаў 30 працэнтаў складае моладзь.

Як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, нягледзячы на "актыўны працэс вылучэння", мясцовыя чыноўнікі ўсё ж занепакоеныя недахопам сярод вылучэнцаў прадстаўнікоў "сярэдняга звяна". У гарадскія навучальныя ўстановы, дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы нават прыйшла разнарадка "зверху": у ёй ёсць патрабаванне вылучыць ад кожнага калектыва па адным прэтэндэнце на кандыдацтва. Перавага аддаецца менавіта начальнікам сярэдняга звяна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international