За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

2014 2014-02-08T09:27:38+0300 2014-02-08T09:27:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saharuk-aliaksandr-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Машыніст крана 5 разраду Аляксандр Сахарук з Брэста, які працуе ва Упраўленні механізацыі № 127 будаўнічага трэста № 8, змагаецца ў судах за далучэнне яго да калектыўнай дамовы.

Справа ў тым, што дамова тычыцца толькі сябраў афіцыйнага прафсаюза. А паколькі Сахарук – сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці, то. згодна з арт. 41 Працоўнага кодэкса, яму трэба было напісаць заяву ў дырэкцыю аб далучэнні да дамовы, што Аляксандр і зрабіў. У дырэкцыі параілі напісаць яшчэ заяву і ў прафсаюзную арганізацыю, і гэта зрабіў рабочы. Але атрымаў адмову і ад дырэкцыі, і ад прафсаюза.

Для яго, як воіна-афганца, у дамове было прапісана толькі 2 пункты: выходны 15 лютага – дзень вываду войск з Афганістана, аплата за гэты дзень і грашовая ўзнагарода. Іншых ільготаў, прэміяльных і даплат Сахарук афіцыйна быў пазбаўлены. Яму, як работніку, што не мае ніякіх парушэнняў працоўнай дысцыпліны, кожны раз патрэбна “выбіваць” гэтыя даплаты праз розныя інстанцыі.

І рабочы вырашыў звярнуцца з гэтай праблемай у суд.

Суд Маскоўскага раёна Брэста палічыў гэтую сітуацыю калектыўным канфліктам, які можа вырашыцца ў дасудовым парадку. Касацыйная скарга не змяніла сітуацыі. На дадзеным этапе Аляксандр Сахарук звярнуўся са скаргай да старшыні абласнога суда.

31 сакавіка ў Сахарука заканчваецца працоўны кантракт. Яму намякалі, што кантракт працягнуты не будзе. На думку Аляксандра, калі яго прадпрыемству не патрэбны кваліфікаваныя работнікі, а іх задавальняюць пакорныя, то гэта вельмі дрэнна.

Прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і праваабаронца Уладзімір Малей, які дапамагае Сахаруку адстойваць інтарэсы ў судах, лічыць такую сітуацыю дыскрымінацыяй па прафсаюзнай прыналежнасці.

Аляксандр Сахарук збіраецца звяртацца і ў міжнародныя структуры, калі не атрымае дапамогі ў сваёй краіне. Ён хоча мець свабоду выбара.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international