Заяўніка акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007” Аляксея Янукевіча затрымала міліцыя

2007 2007-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня раніцай дома быў затрыманы Аляксей Янукевіч. Нагадаем, што Янукевіч зьяўляўся адным з заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”,

Судовы працэс над іншымі заяўнікамі “Чарнобыльскага шляху" -- сябрам Сойма Партыі БНФ Юрыем Зянковічам павінен быў працягнуцца сёньня, аднак з-за яго хваробы адкладзены. Суд над актывісткай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянцінай Палевіковай будзе працягвацца сёньня.

Усіх палітыкаў – заяўнікаў акцыі абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў).

Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”, рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international