Магілёўшчына: У складзе ўчастковых камісій ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый

2014 2014-02-07T15:39:47+0300 2014-02-07T15:39:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” і Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучалі ў склад участковых камісій 19 і 10 чалавек адпаведна.

Усяго ў вобласці ўтворана 785 выбарчых камісій. У іх склад увайшлі 8521 чалавек.

Шляхам збору подпісаў ў камісіі вылучана 3448 чалавек, ад грамадскіх арганізацый – 3321 чалавек, ад працоўных калектываў – 1752.

Сярод грамадскіх арганізацый Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 1045 чалавек, “Белая Русь” – 503, БРСМ - 420, аб’яднанне ветэранаў – 354, Беларускі саюз жанчын – 318.

Ад палітычных партый у склад камісій уключана ўсяго 53 чалавекі. 39 з іх прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, а 14 – Камуністычную партыю Беларусі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international