Родныя палітвязняў не вераць абяцанкам Лукашэнкі

2014 2014-02-07T14:37:47+0300 2014-02-07T14:37:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobau-2.jpg
Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

“Магчымае вызваленне па амністыі напярэдадні хакейнага чэмпіянату мы не абмяркоўваем, бо не верым словам і абяцанням Аляксандра Лукашэнкі”, - гаворыць Марына Лобава, маці палітвязня, маладафронтаўца Эдуарда Лобава, які адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі:

- У гэтым месяцы быў першы тэлефонны званок ад яго. Добра, што вялікія маразы ён перажыў нармальна і не захварэў. Я вельмі перажывала. Кожны дзень глядзела на градуснік са страхам. Дзякуй Богу, усё нармальна! Нічога новага пра сябе не расказваў. Больш цікавіўся тым, што ў нас дома адбываецца. Трымаецца нармальна, голас - бадзёры. Тэлефанаванні вельмі кароткія, таму няма магчымсці падрабязна пагаварыць пра ўсе падзеі. 

Паводле звестак Праваабарочнага цэнтра “Вясна”, цяпер у Беларусі налічваецца 11 палітычных зняволеных. Сярод іх – лідар ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, ваўкавыскі прадпрымальнік і ветэран афганскай вайны Мікола Аўтуховіч ды іншыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international