Затрыманьні падчас моладзевых акцыяў

2007 2007-05-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора пад час правядзеньня акцыі супраць скасаваньня ільгот былі затрыманы сябры Партыі БНФ — Алесь Каліта, Андрусь Саротнік, Франак Вячорка, Андрусь Ігнатовіч, Андрусь Ігнатчык, Мікалай Якушаў. Усіх іх адвезьлі ў РАУС Савецкага раёну, дзе трымалі на працягу гадзіны. У той жа час, як высветлілася пазьней, былі затрыманы таксама Яўген Іванюк і Наста Шамрэй. У РАУС Цэнтральнага раёну Менска былі дастаўлены Кася Галіцкая і Людвіся Атакулава. 

Напярэдадні, у суботу, за ўдзел у непалітычным флэш-мобе каля помніка Дзяржынскага насупраць КДБ былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС Ленінскага раёну пяцёра грамадзянаў Украіны. Пасьля праверкі пашпартоў, міліцыянты нагадалі, што на працягу трох дзён  украінцы павінны зарэгістравацца і адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international