Palitviazni.info – хронікі беларускіх палітвязняў

2014 2014-02-07T10:52:58+0300 2014-02-07T10:54:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-info-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хронікі беларускіх палітвязняў выдадзеныя Фондам развіцця дэмакратычных ініцыятыў (Польшча) разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Кніга на беларускай, польскай і ангельскай мовах прадстаўляе гісторыі 187 беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячоў, якія патрапілі пад крымінальны пераслед, пачынаючы з 1989 года.

Мы хочам данесці ўсе гэтыя гісторыі да людзей, паведаміла Радыё Рацыя старшыня ўправы фонду Аляксандра Шчэпаньска-Дзюбэк:

- Кожная гісторыя па-свойму ўзрушвае. Справы адных больш гучныя, так як з Алесем Бяляцкім, але гэтых вязняў 187, лічба вялізная. У кожнай біяграфіі вязняў мы таксама прадстаўляем імёны і прозвішчы пракурораў і суддзяў, каб яны не заставаліся ананімнымі і былі вядомымі.

Праваабаронца Зміцер Салаўёў, адзін з каардынатараў праекту,  паведаміў: “Па сутнасці, гэтае выданне ёсць выдрукоўкай сабраных матэрыялаў на сатэлітным сайце ПЦ “Вясна” - palitviazni.info.  ў мэтах пашырэння інфармацыі аб крымінальным пераследе сярод міжнароднай і беларускай супольнасці аб тым, што адбываецца на Беларусі.  Таму фармат кнігі прадугледжвае выкарыстанне акрамя беларускай таксама і ангельскую, і польскую мовы.

Выданне ўжо перададзена еўрапейскім палітыкам і грамадскім арганізацыям.

Сёння ў беларускіх вязніцах знаходзяцца 11 чалавек, якія прызнаныя беларускімі і замежнымі праваабаронцамі палітвязнямі. Іх вызваленне з’яўляецца перадумоваў паляпшэння адносінаў афіцыйнага Менску з Еўразвязам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international