Спатканне Ігара Аліневіча з бацькамі фіксавалася на відэа і аўдыё

2014 2014-02-07T10:32:37+0300 2014-02-07T10:32:37+0300 be

Кароткае спатканне палітзняволенага Ігара Аліневіча з бацькамі ў Наваполацкай калоніі адміністрацыя калоніі фіксавала на відэа і аўдыё.

Пра гэта новаўвядзенне распавяла маці палітвязняВалянціна Аліневіч, вярнуўшыся ў Менск пасля спаткання:

- Ігар сказаў, што на гэты раз у яго ўзялі подпіс, што яму паведамілі пра вядзенне аўдыё і відэазапісу – гэта ўжо нешта новае ў нашай сітуацыі. Ігар выглядае як звычайна, канешне кожны год і кожны дзень у турме нічога добрага не дадае яму, але ён трымаецца дастаткова мужна.

Валянціна Аліневіч адзначыла, што ў апошні час сын адчувае недахоп інфармацыі, ён стаў атрымліваць нашмат менш газет.

Таксама Ігару Аліневічу не дазваляюць тэлефанаваць. Апошні раз ён здолеў патэлефанаваць у кастрычніку 2013 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international