viasna on patreon

Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Праваабарончы цэнтр “Вясна”

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь

Крымінальны перасьлед палітычных апанэнтаў вяртае Беларусь ў часы савецкага таталітарызму

Парыж, 16 траўня 2007 году, -- Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр “Вясна”, яе прадстаўнік у Беларусі, выказваюць сваю глыбокую занепакоенасьць крымінальным перасьледам палітычных апанэнтаў беларускай улады.

8 траўня судзьдзя Савецкага суду Менску А.Аніскевіч абвесьціў, што судовы працэс супраць пяці сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” распачнецца 30 траўня 2007 году. Барыс Гарэцкі, Дзьмірты Хведарук, Алег Корбан, Наста Палажанка і Аляксей Янушэўскі абвінавачваюцца ў парушэньні артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай рэлігійнай, грамадскай арганізацыі або фонду), які прадугледжвае да двух гадоў зьняволеньня.

FIDH і ПЦ “Вясна” нагадваюць, што ўвядзеньне паправак у Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія былі падпісаныя Прэзыдэнтам А.Лукашэнкам 13 сьнежня і набылі законную сілу 20 сьнежня 2005 году, прывяло да ўзьнікненьня крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі або фонду. (гл. FIDH/OMCTpressrelease ' LukashenkosignsnewamendmentstotheCriminalCode : membersofindependentHumanRightsNGOsatrisk ', 14 December, 2005) Гэтыя папраўкі ўжо сталі прычынай вынясеньня карных прысудаў некалькім грамадскім і палітычным актывістам. 4 жніўня 2006 году чальцы арганізацыі “Партнэрства” Цімафей Дранчук, Аляксандр Шалайка, Эніра Браніцкая, Мікола Астрэйка і Зьміцер Дашкевіч былі пакараныя судом Цэнтральнага раёну Менску паводле таго ж самага артыкулу Крымінальнага Кодэксу. Браніцкая і Шалайка былі пакараныя 6 месяцамі зьняволеньня кожны, Дранчук – 1 годам зьняволеньня, а Астрэйка – 2 гадамі. 1 лістапада 2006 года лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч быў пакараны судом Кастрычніцкага раёну Менску 18 месяцамі зьняволеньня. (гл. ' FIDH est inquiиte pour la sociйtй civile bйlarusse ', 26 September 2006,) 10 траўня 2007 году былі распачатыя новыя крымінальныя справы паводле артыкулу 193.1 супраць Івана Шылы і Яраслава Грышчэні.

FIDH і ПЦ “Вясна” лічаць, што Артыкул 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі, груба парушае свабоду выказваньняў і збораў, замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

FIDH і ПЦ “Вясна” заклікаюць беларускія ўлады зьняць абвінавачаньні супраць Барыса Гарэцкага, Дзьміртыя Хведарука, Алега Корбана, Насты Палажанка і Аляксея Янушэўскага, а таксама вызваліць астатніх палітычных зьняволеных.

FIDH і ПЦ “Вясна” таксама заклікаюць беларускія ўлады спыніць любы палітычна матываваны перасьлед і прытрымлівацца міжнародных і рэгіянальных стандартаў, зьвязаных з свабодай збораў і выказваньняў, у прыватнасьці, Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і дакумэнтаў Капэнгагенскай сустрэчы Канферэнцыі па чалавечым вымярэньні Канфэрэнцыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. (CSCE)

Gaлl Grilhot

Responsable du Bureau Presse

FIDH

17, Passage de la Main d'Or - 75011 Paris

tйl. : +33-1 43 55 90 19

port. : +33-6 10 60 05 57

E-mail : ggrilhot@fidh.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства