Крымінальны перасьлед за палітычныя перакананьні вяртае Беларусь у часы савецкага таталітарызму

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 траўня судзьдзя Савецкага суду Менску А.Аніскевіч прыняў рашэньне распачаць судовы працэс па крымінальнай справе супраць Барыса Гарэцкага, Дзьміртыя Хведарука, Алега Корбана, Насты Палажанка і Аляксея Янушэўскага 30 траўня 2007 году. Усе пяць актывістаў абвінавачваюцца ў парушэньні артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай рэлігійнай, грамадскай арганізацыі або фонду), які прадугледжвае да двух гадоў зьняволеньня.

CivicBelarusпрытрымліваецца меркаваньня, што ўвядзенне артыкулу 193.1, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, а таксама яго прымяненьне на практыцы, супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і палажэньням Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, праву свабоды збораў, выказваньняў і перакананьняў.

CivicBelarusліцыць перасьлед Барыса Гарэцкага, Дзьміртыя Хведарука, Алега Корбана, Насты Палажанка і Аляксея Янушэўскага палітычна матываваным і яшчэ раз заклікае беларускія ўлады спыніць крымінальную справу супраць гэтых актывістаў, вызваліць іншых палітычных вязьняў і прывесьці крымінальнае заканадаўства ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

Прага, 15 траўня 2007 году

Ян Румль, прэзыдэнт CivicBelarus

Пракуратура Рэспублікі Беларусь

220050, Менск, вул.Інтэрнацыянальная, 22

Генэральнаму пракурору П.Міклашэвічу

Адміністрацыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь

220016, Менск, вул.Карла Маркса, 38

Нам.главы адміністрацыі Н.Пяткевіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international