Аналітычны даклад “За рэформы медыя ў Беларусі” прэзентаваны ў Менску

2014 2014-02-06T13:40:06+0300 2014-02-06T16:28:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/media_daklad-index-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Даклад  “За рэформы медыя ў Беларусі”

Даклад “За рэформы медыя ў Беларусі”

8 лютага спаўняецца пяць гадоў з моманту ўступлення ў сілу новага Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Сёння з гэтай нагоды адбылася прэзентацыя аналітычнага дакладу  “За рэформы медыя ў Беларусі”, падрыхтаванага супольнымі намаганнямі міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Сensorship) ды Беларускай асацыяцый журналістаў.

Даклад  разглядае  развіццё  сітуацыі  са  свабодай  СМІ  ў  Беларусі  ў  2010-2013  гадах, беручы пад увагу канкрэтныя рэкамендацыі справаздачы “За свабодныя і справядлівыя СМІ ў  Беларусі”,  падрыхтаванай  па  выніках  місіі  міжнародных  арганізацый,  у  тым  ліку  “Індэкса цэнзуры” ў Мінску ў верасні 2009 года.

У  дакуменце  таксама  аналізуецца  заканадаўчая  база  краіны,  што непасрэдна ўплывае на свабоду сродкаў масавай інфармацыі; у прыватнасці, разглядаецца пытанне, якім чынам свабода СМІ абмяжоўваецца праз працэсы рэгістрацыі СМІ і акрэдытацыі журналістаў, прымяненне крымінальнай дыфамацыі і закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Заключная частка даклада разглядае пытанні фізічнай бяспекі журналістаў.

“Закон аб СМІ застаецца рэпрэсіўным; ён не спрыяе развіццю плюралістычных і незалежных навінавых СМІ праз складаную працэдуру абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, а таксама прадугледжвае магчымасць закрыцця СМІ нават за невялікія парушэнні. Відавочна, што ўлады краіны маюць намер пашырыць гэтыя абмежавальныя прынцыпы і на рэгуляванне дзейнасці інтэрнэт-выданняў”, – адзначыў адзін з аўтараў дакладу, намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец.

За час, які ахоплівае чарговы аналіз сітуацыі з медыямі, было атрымана 105 адмоваў у рэгістрацыі новых сродкаў масавай інфармацыі, - паведаміў ён. Таксама ўзмацняецца эканамічная дыскрымінацыя незалежных СМІ, што вельмі яскарава адлюстравана ў прыведзеных у дакладзе табліцах.

Нягледзячы на сталы ціск з боку міжнародных структур і беларускай грамадзянскай супольнасці, улады краіны не жадаюць абмяркоўваць рэкамендацыі па змене заканадаўства аб СМІ і практыцы яго прымянення, накіраваныя на прывядзенне сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

“Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць любыя дзеянні, што парушаюць правы чалавека і свабоду СМІ. У краіне маюць распачацца паўнавартасныя рэформы медыясферы для спынення пераследу журналістаў і ліквідацыі празмернага ўмяшання дзяржавы ў свабоду сродкаў масавай інфармацыі. Змест дадзеных рэформаў павінен стаць вынікам дыялогу ўладаў краіны з прафесійнай і грамадзянскай супольнасцю Беларусі”, – заявіў супрацоўнік арганізацыі “Індэкс цэнзуры” Андрэй Аляксандраў.

 

«Індэкс цэнзуры» (Вялікабрытанія) – міжнародная арганізація, якая выступае ў абарону свабоды выказвання меркаванняў. «Індэкс» спалучае ў сваёй дзейнасці журналістыку, правядзенне кампаній і адвокасі-працу дзеля прасоўвання ідэалаў свабоды слова і дапамогі журналістам, пісьменнікам, блогерам, навукоўцам і актывістам, якія сутыкаюцца з цэнзурай і ціскам за выказванне сваіх ідэяў і перакананняў.

Андрэй Аляксандраў і Андрэй Бастунец
Пад час прэзентацыі дакладу "За рэформы медыя ў Беларусі”

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international