Мікалай Статкевіч папярэджвае

2014 2014-02-06T10:07:47+0300 2014-02-06T10:07:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Мікалай Статкевіч мяркуе, што пасля нядаўніх прапановаў "папрасіцца" ёсць імавернасць таго, што патрэбнае прашэнне могуць напісаць за яго. Аб гэтым паведаміла яго жонка, Марына Адамовіч.

Палітвязень напісаў: У сувязі з чарговай прапановай "папрасіцца" ёсць імавернасць таго, што патрэбнае "прашэнне" могуць напісаць за мяне.

Узгадваю, як восенню 2011 года начальнік атрада прапанаваў мне напісаць заяву на імя начальніка калоніі з патрабаваннем (!) вызваліць мяне, пажадана па-беларуску. Я заяву напісаў, пераказаўшы ў ёй частку апошняга слова ў судзе і назваўшы прозвішча сапраўднага злачынцы. Потым, падумаўшы, перадаў [...], што мажлівая фальсіфікацыя "прашэння" ад майго імя. (Прачытаў потым пра такую мажлівасць у газеце,за што ўдзячны)

Як вынікае з ліста, падцверджанне такой магчымасці Мікалай Статкевіч атрымаў яшчэ пад час знаходжання ў шклоўскай калоніі і адрэагаваў на яе адпаведна.

Пазней, у студзені 2012 года, калі я сядзеў у "спецкамеры" ПКТ і чакаў суда па "крытай", адзін супрацоўнік аператыўнага аддзела сказаў мне, што такі план у іх, сапраўды, быў. Нават пахваліўся, што "зрабілі" б такое "прашэнне", якое б "ніводная экспертыза не выявіла".

Экс-кандыдат у прэзіндэнты паабяцаў тады, што выйшаўшы на волю, здолеў бы "адкаментаваць" такую фальсіфікацыю так, каб не пакінуць уладзе шанцаў "захаваць івар".

На завяршэнне палітвязень патлумачыў, што піша пра ўсё гэта, "каб ні ў кога падобнай спакусы і зараз не з'явілася", - паведамляе сайт statkevich.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international