Рэчыца: актывістаў «Справядлівага свету» не ўключылі ва ўчастковыя камісіі з-за ўзросту, але 19 членаў ветэранскіх арганізацый будуць лічыць бюлетэні

2014 2014-02-06T08:22:52+0300 2014-02-06T08:22:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лютага адбылося паседжанне Рэчыцкага райвыканкаму і Савету дэпутатаў па стварэнню ўчастковых камісій. На паседжанні прысутнічаў назіральнік Валер Пуціцкі. Па яго словах, паседжанне доўжылася каля 15 хвілін, прычым галасавалі не за прозвішчы патэнцыйных сябраў камісій, а за лік людзей ў камісіях.

Ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» прэтэндавалі на месцы ў камісіях восем чалавек, але ніводнага партыйца не ўключылі. «Прычым чыноўнікі патлумачылі сваё рашэнне тым, што сябры «Справядлівага свету» - сталага ўзросту. І пры гэтым у камісіі ўключылі 19 чалавек ад ветэранскіх арганізацый. Відаць, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый – маладога ўзросту», - пракаментаваў Валер Пуціцкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international