У Жодзіна назіральніку забаранілі прысутнічаць пры фармаванні складу выбарчых камісіяў

2014 2014-02-05T11:34:14+0300 2014-02-05T12:08:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/695mimg_3355.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас паседжання Гарвыбаркаму: С.Афанасенкаў (старшыня ГВК) і А.Ваўчанін (сябра ГВК), фота А.Лапіцкага

Падчас паседжання Гарвыбаркаму: С.Афанасенкаў (старшыня ГВК) і А.Ваўчанін (сябра ГВК), фота А.Лапіцкага

На афіцыйны запыт БХК з пытаннем даты і часу правядзення паседжання па фармаванні складу ўчастковых выбарчых камісіяў, старшыня гарвыканкаму М.М. Амельянчук адзначае, што незалежны назіральнік Аляксей Лапіцкі не мае права прысутнічаць на адзначаным мерапрыемстве.

 
Такім чынам, незалежнае назіранне ў Жодзінскім гарвыбаркаме на сёння афіцыйна пазбаўлена магчымасці знаёміцца з любымі выбарчымі дакументамі, якія трапляюць у каімісію, а таксама не можа выконваць свае функцыі і назіраць за працэдураю фармавання нізавых выбаркамаў.
 
Такая пазіцыя ў Жодзіне сфармавалася неадразу. Так, намеснік старшыні выканкаму па ідэалогіі Юрый Шары пасля першага паседжання прэзідыюму ў непасрэднай размове з Аляксеем Лапіцкім адзначыў адкрытасьць усіх прымаемых дакумэнтаў для азнаямлення, магчымасць назіральніка фатаграфаць і запісваць неабходныя для ягонай працы рэчы падчас назірання і прысутнічаць на мерапрыемствах. Аднак у той жа дзень назіральніку не дазволілі азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні прадстаўнікоў у Жодзінскі выбаркам са спасылкаю на пазіцыю старшыні ЦВК Лідзія Ярмошынай і агульныя палажэнні Выбарчага кодэкса.
 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
 
Адказ на зварот БХК

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international