УУС Мінгарвыканкама: Акцыя фанатаў БАТЭ была незаконная і іх будуць караць

2014 2014-02-03T15:02:47+0300 2014-02-03T15:02:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg

Супрацоўнік прэс-службы УУС Мінгарвыканкама Сяргей Басько пацвердзіў інфармацыю аб тым, што двое фанатаў БАТЭ адбываюць пакаранне за адміністрацыйнае парушэнне.

«Два чалавекі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34, частка першая. Па пяць сутак ім далі. Зараз устанаўліваюцца іншыя ўдзельнікі акцыі. Размаўляюць з імі, абтэлефаноўваюцца. Я размаўляў з кіраўніком аддзела па грамадскай бяспецы Барысаўскага УУС, і ён даў такую інфармацыю.

Раз акцыя была незаконная, не было дазволу, то іх будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Будуць выклікаць на размовы, што ён рабіў.

Можа, ён думаў — проста фатаграфуемся. Там жа стаіць дваццаць чалавек, а плакаты трымаюць 8—10. Можа, ён скажа, што не ведаў такога. Варыянтаў шмат.

Пакуль іх не знойдуць, ніяк не могуць ляжаць пратаколы.

Прозвішчы арыштаваных? Людзі выказалі сваю пазіцыю, іх за гэта прыцягнулі. Калі яны захочуць самі аб'явіцца, хай аб'яўляюцца, гэта іх асабістая справа. Мы гэта рабіць не абавязаны», — паведаміў Басько.

27 студзеня ў інтэрнэце з'явіўся здымак, на якім 23 фанаты БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» І «Героям слава!». Пазней грамадскі актывіст Сяргей Салаш паведаміў, што на ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі салідарнасці з украінскім Еўрамайданам падрыхтаваны судовыя пастановы на розныя адміністрацыйныя тэрміны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international