Моўнай роўнасці салігорцы спрабуюць дамагчыся праз Адміністрацыю прэзідэнта

2014 2014-02-02T19:21:20+0300 2014-02-02T19:21:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova-saligorsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо амаль год цягнецца змаганне салігорскіх грамадскіх актывістаў за моўную роўнасць у эфіры мясцовага тэлеканала СТК. Цяпер справа дайшла да разгляду пытанння ў Галоўным ідэалагічным упраўленні Адміністрацыі прэзідэнта.

Нагадаем, яшчэ ў сакавіку 2013 года Мікалай Шаравар, Віктар Малочка і Аляксей Валабуеў звярталіся да кіраўніцтва СТК з просьбай аб пераглядзе рэдакцыйнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы, якая ў эфіры тэлеканала амаль не выкарыстоўвалася. Заяўнікі таксама прасілі пашырыць папулярную сярод жыхароў Салігоршчыны паслугу прыватных віншаванняў падборкай беларускамоўных музычных выканаўцаў ды беларускамоўных вершаў. Акрамя таго, 22 сакавіка 2013 года Віктар Малочка падаў заяву ў СТК аб змяшчэнні ў эфіры віншавання грамадзян з 95-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі. Ніводная з просьбаў кіраўніцтвам СТК не была задаволена.

Не дапамог актывістам і зварот з іскавой заявай у суд Салігорскага раёна, які “адфутболіў” іх з гэтым пытаннем да дзяржаўнай ідэалагічнай вертыкалі. Зрэшты, ад ідэалагічнага аддзелу Салігорскага райвыканкаму, гэтак сама як і ад ідэлогаў Мінскага аблвыканкаму, былі атрыманыя толькі фармальныя адпіскі без разгляду пытання па сутнасці.

Актывісты спадзяюцца, што ідэалагічны аддзел нацыянальнага ўзроўню падтрымае іх крокі па распаўсюджанні беларускай мовы ды культуры, і ім не спатрэбіцца зноўку звяртацца ў суд па гэтых праблемах.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international