Бялыніцкі раён: подпісы за праўладных кандыдатаў збіраюць у працоўны час

2014 2014-02-02T13:04:03+0300 2014-02-02T13:04:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Бялыніччыне актыўна праходзіць працэс вылучэння кандыдатаў у дэпутаты раённага і Магілёўскага абласнога Саветаў на сходах працоўных калектываў. У прыватнасці, на сходах працоўных калектываў Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы і ААТ “Новая Друць” кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета 27 склікання вылучана начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці і дзеючы намеснік старшыні Магілёўскага аблсавета Раіса Лычкоўская.

Шэраг працоўных калектываў таксама вылучыў кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага райсавета, большасць з якіх складаюць чыноўнікі розных рангаў і спецыялісты арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Для прыкладу, працоўны калектыў ААТ “Новая Друць” вылучыў кандыдатам у дэпутаты намесніка дырэктара гэтай гаспадаркі Уладзіміра Канавалава. Уладзімір Венедзіктавіч – асоба, добра вядомая ўсёй Магілёўшчыне. У свой час ён працаваў старшынёй Клімавіцкага райвыканкама, а пасля гэтага ў 2005 годзе Гомельскі абласны суд прыгаварыў спадара Канавалава да чатырох гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў…

Членамі ініцыятыўных груп працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Саветаў розных узроўняў. Грамадскія актывісты Бялыніччыны адзначаюць, што аснову складу ініцыятыўных груп кандыдатаў ад улады паўсюдна складаюць работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, выканкамаў і спецыялісты гаспадарак раёна. Нормай з’яўляецца збор подпісаў за праўладных кандыдатаў у працоўны час і непасрэдна на працоўных месцах на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Таксама грамадскія актывісты адзначаюць, што пры зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпупутаты раённага і сельскіх Саветаў члены ініцыятыўных груп праўладных кандыдатаў вельмі часта парушаюць правілы запаўнення падпісных лістоў, збіраючы толькі подпісы грамадзян за вылучэнне кандыдатаў, і самастойна прастаўляючы даты.

Цікава, ці звернуць увагу на гэтую акалічнасць сябры выбарчых камісій адпаведных узроўняў, калі будуць правяраць дакладнасць занесеных у падпісныя лісты за вылучэнне кандыдатаў дадзеных?

Усяго ў Бялыніцкім раёне раённай выбарчай камісіяй зарэгістраваны 43 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў у падтрымку асоб, якія прэтэндуюць на дэпутацкі мандат. Яшчэ 113 ініцыятыўных груп зарэгістравалі сельскія тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Таксама ў Бялыніцкім раёне працягвае збор подпісаў ініцыятыўная група за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага аблсавета па Бялыніцкай выбарчай акрузе №1 незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты, які карыстаецца падтрымкай кампаніі “Гавары праўду”, Пятра Шымбалёва.

На тэрыторыі Галоўчынскага і Ланькаўскага сельсаветаў Бялыніцкага раёна, якія ўваходзяць у склад Круглянскай выбарчай акругі №27, збірае подпісы яшчэ адзін прэтэндэнт у кандыдаты Магілёўскага аблсавета ад кампаніі “Гавары праўду”, бялыніцкі прадпрымальнік Алег Мяцеліца.

Таксама ў Круглянскай выбарчай акрузе №27 па выбарах дэпутата Магілёўскага аблсавета зарэгістраваны і збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты ініцыятыўныя групы начальніка Круглянскай ПМК-266 Мікалая Патрончыка і дырэктара ПСУП “Круглянскі-Агра” Дзмітрыя Жуйкова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international