На ўсіх 23-х фанатаў БАТЭ, якія зладзілі акцыю салідарнасцю з Украінай, гатовыя судовыя пастановы

2014 2014-02-02T12:25:20+0300 2014-02-02T12:25:20+0300 be

На ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі ў падтрымку Майдана ляжаць гатовыя лісты судовых пастаноў на розныя адміністрацыйныя тэрміны,паведаміў у сваім фэйсбуку грамадскі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш, які шчыльна кантактуе з заўзятарамі.

«Карацей, фанаты БАТЭ ў шоку. Бачна, што хлопцы ўпершыню з такім сутыкнуліся», — дадае ён.

Нагадаем, што ў панядзелак СМІ абышоў здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» і «Героям слава!».

У пятніцу, 31 студзеня, стала вядома, што як мінімум два фанаты асуджаныя на пяць сутак за акцыю. Гэта пры тым, што твары фанатаў былі на фота, у мэтах бяспекі, размытыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international