Кнігу Валера Карбалевіча мытнікі прапанавалі забраць, але з экспертызай знаёміць адмаўляюцца

2014 2014-02-02T08:47:34+0300 2014-02-02T08:48:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karbalevich-palitychny-partret.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Ашмянскія мытнікі паабяцалі вярнуць кнігу Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка - палітычны партрэт” салігорцу Аляксандру Малочку, аднак жыхар сталіцы шахцёраў не спяшаецца святкаваць перамогу.

Патрабаванне салігорца азнаёміць яго з заключэннем эксперта кіраўніцтва мытні наўпрост праігнаравала, а за кнігай прапанавалі прыехаць самому ў Ашмяны.

- Хоць з моманту канфіскацыі і прайшло ажно чатыры месяцы, мяне ўсё ж цешыць той факт, што гарадзенскія эксперты-ідэолагі не пабачылі ў кнізе спадара Карбалевіча аніякай крамолы. На жаль, за затрымку мытнікі нават не выбачыліся, а заключэння экспертызы наогул не прадставілі, - кажа Аляксандр Малочка.

Гэта значыць, што наступным разам пры чытанні кнігі пра Лукашэнку на мяжы без гэтай паперкі ў салігорца могуць ўзнікнуць праблемы зноў. Зрэшты, для атрымання кнігі спадару Малочку неабходна ячшэ вярнуцца “у месца яе захавання”.

- Я накіраваў чарговую заяву кіраўніцтву Ашмянскай мытні, каб яны самі знайшлі магчымасць даслаць мне кнігу. У “Беларуськаліі”, дзе я зараз працую, вельмі цяжкі эканамічны стан, і ў мяне наўпрост няма фінансавых магчымасцяў для ажыцяўлення гэткіх затраных паездак, - кажа салігорац. - Да таго ж кніга гэтая не нейкі тавар, як сцвярджаюць мытнікі ў сваіх адказаз, а мая асабістая рэч. Экспертыза ў ёй экстэмізму ці якой-небудзь варажнечы не знайшла, адпаведна канфіскавалі яе ў мяне незаконна. Дык хай самі сваё свавольства і выпраўляюць.

Аляксадр Малочка нагадвае пра грубае парушэнне мытнікамі працэсуальных норм ды не выключае магчымасці, пасля атрымання кнігі, прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства