Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на скасаванне рэгістрацыі ініцыятыўных груп

2014 2014-02-01T13:31:30+0300 2014-02-01T13:31:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадскі актывіст з Астравецкага раёна Мікалай Уласевіч атрымаў афіцыйны адказ з Вярхоўнага суда, дзе ён спрабаваў абскардзіць пастанову ЦВК па скасаванні рэгістрацыі дзвюх ягоных ініцыятыўных груп. Вярхоўны суд рашэннем суддзі В. Г. Кулік ад 29 студзеня падтрымаў рашэнне ЦВК і адмовіў у пачынанні грамадзянскай справы. Афіцыйная адмова гучыць так: “нормами ИК РБ и другими законодательными актами обжалование действий ЦВК об отмене решений избиркомов о регистрации ИГ по сбору подписей не предусмотрено. Определение кассационному обжалованию и опротестованию не подлежит”.

Мікалай Уласевіч не згодны з такой трактоўкай заканадаўства. Ён перакананы, што артыкулы 21, 22, 23, 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на якія ён спасылаўся ў сваёй скарзе, прадстаўляюць яму шэраг гарантый, у тым ліку гарантыю на судовую абарону кампетэнтным і незалежным судом.

Мікалай Уласевіч мае намер падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з адсутнасцю доступу да правасуддзя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international