Мазыр: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій

2014 2014-01-31T16:12:23+0300 2014-01-31T16:12:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/celiapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Нягледзячы на накіраванне ад Беларускага Хельсінскага Камітэту, Мазырскі райвыканкам не дазволіў праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну прысутнічаць па паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій. Пра адмову папярэдне паведаміла па тэлефоне начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Вераніка Байкова (яна ж і сакратар Мазырскай раённай выбарчай камісіі). Пісьмовы адказ яна абяцала даслаць па пошце.

Паседжанне па ўтварэнні ўчастковых камісій павінна адбыцца ў райвыканкаме да 5 лютага.

Уладзімір Целяпун звяртае ўвагу, што падчас выбарчых кампаній на закон «Аб мясцовым кіраванні», на адкрытасць дзейнасці мясцовай улады, як і на ч.1 арт. 13 Выбарчага кодэксу ўвагі не звяртаецца. «Усё абмеркаванне кандыдатур ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, іх зацвярджэнне займае звычайна каля 15-20 хвілін. Усё загадзя вырашана. Хто гэта вырашае – не паведамляецца, тлумачэнне адмоў на неўключэнне ў склад камісіі не агалошваецца. Дзеля гэтай паўгадзіны паседжання трэба забяспечыць кворум членаў райвыканкама, а гэта для іх складана. Навошта ім сведкі сваёй фармальнай дзейнасці? Хаця адмова ў прысутнасці на паседжанні райвыканкама па ўтварэнні ўчастковых камісій акрэдытаванаму назіральніку і ёсць вынікам непразрыстасці і галоснасці выбарчага працэсса ў Мазырскім раёне», - падвёў вынік назіральнік.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international