Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

2014 2014-01-31T15:02:50+0300 2014-01-31T15:02:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paplauny_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Праваабаронца Анатоль Паплаўны ля Гомельскага аблсуду

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля не задаволіў зыск гомельскага праваабаронцы, слесара-інструментальшчыкаАнатоля Паплаўнага аб звальненні з працы па яго патрабаванні з нагоды парушэння працоўных правоў, якія былі выяўлены дзяржаўнай інспекцыяй па працы. Адпаведнае рашэнне, якое пакуль не ўступіла ў законную сілу 29 студзеня вынес суддзя Віталь Козыраў.   

Рашэнне суду цікавае тым, што Анатоль Паплаўны звярнуўся ў дзяржаўную інспекцыю па працы з нагоды сістэматычнага парушэння з боку наймальніка тэрмінаў выплаты заработку. Кампетэнтны дзяржаўны орган у галіне працы падцвердзіў парушэнні, адначасова растлумачыў работніку аб праве на звальненне па яго патрабаванні – ў такім выпадку наймальнік павінен выплаціць на карысць звальняемага дадаткова тры сярэднямесячныя заработкі.

Маючы на руках карт-бланш спадар Паплаўны ня стаў чакаць сканчэння тэрміну папярэджання аб звальненні, а запатрабаваў звальнення па асабістым патрабаванні. Наймальнік адмовіўся задаволіць заяву работніка, тады Паплаўны звярнуўся ў суд.  

“Дырэкцыя прадпрыемства адмовілася прызнаваць паўнамоцтвы інспекцыі па працы, а зараз я бачу што і для суду гэты дзяржаўны орган не аўтарытэт. Паводле артыкулу 41 Працоўнага кодэксу у выпадку парушэння з боку наймальніка працоўных правоў работніка апошні мае права патрабаваць звальнення. Інспекцыя па працы кажа ёсць парушэнні – суд адмаўляецца прызнаваць яе высновы”, - абураецца спадар Паплаўны.  

Прадстаўніца наймальніка ў судзе, юрысконсульт Марыяна Бязборшчная каментар адносна акалічнасцяў справы даць катэгарычна адмовілася.

Прававы інспектар незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Гомельскай вобласціЛеанід Судаленка, які прадстаўляе работніка ў судзе і на ліку якога не адзін дзясятак выйграных справаў па такіх пытаннях кажа, што не памятае выпадкаў, каб суд так ставіўся да кампятэнтнага ў галіне працы дзяржаўнага органа. 

“Пасля азнаямлення з матывацыйнай часткаю рашэння суду можна будзе сказаць больш, але зараз ужо відавочна, што суд фактычна паставіў пад сумнеў высновы Гомельскай абласной управы дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі па працы пры міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Адказ на гэта пытанне паспрабуем знайсці ў касацыйнай інстанцыі абласнога суду, - падвёў рысу прафсаюзны юрыст.

http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international