«Расія 2012-2013: Наступ на свабоду». Даклад FIDH і АДЦ «Мемарыял»

2014 2014-01-31T11:11:00+0300 2014-01-31T12:55:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daklad_fidh-memaryjal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія два гады расійскія ўлады ажыццяўляюць самы магутны наступ на свабоды грамадзянаў краіны з моманту распаду Савецкага Саюза, канстатуюць у сваім нядаўна апублікаваным дакладзе Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" (Санкт-Пецярбург).

Даклад "Расія 2012-2013: наступ на свабоду" кажа пра пастаяннае ўзмацненне рэпрэсій, з тых часоў, як Уладзімір Пуцін быў пераабраны прэзідэнтам у 2012 годзе. Многія законы былі прынятыя або змененыя з мэтай падаўлення выступленняў нязгодных грамадзянаў. Асноўныя правы грамадзяніна былі заканадаўча абмежаваныя: права на выказванне меркавання, на атрыманне інфармацыі, на мірныя сходы, аб'яднанне ў асацыяцыі, нават на прызнанне правоў меншасцяў.

"Уладай былі прыкладзеныя немалыя намаганні для таго, каб ашэльмаваць і прымусіць замаўчаць расійскую грамадзянскую супольнасць", - кажа Карым Лахіджы, прэзідэнт FIDH. "Мірныя апазіцыйныя рухі былі значна аслабленыя за апошні год праз пастаянны пераслед і судовыя справы. НКА, якія падвяргаюцца кантролю, штоўзмацняецца, і вымушаны змагацца за выжыванне, становіцца ўсё складаней выконваць іх асноўную функцыю: дапамагаць ахвярам самавольства і парушэнняў правоў чалавека".

Новыя законы цягнуць за сабой непазбежныя рэпрэсіі: кожны дзень актывісты, журналісты, мастакі і праваабаронцы пераследуюцца законам. Абвінавачванні часам цалкам выдуманыя, часам проста смеху вартыя, як прэтэнзіі да АДЦ "Мемарыял" у сувязі са "шкодным выпраменьваннем" іх кампутараў. Гэтая арганізацыя, вядомая актыўнай абаронай мігрантаў, народу рома і іншых меншасцяў, падвергнулася шматлікім судовым зыскаму 2013 годзе, што прывяло 12 верасня да прызнання АДЦ "Мемарыял" судом "замежным агентам" на падставе толькі факту падрыхтоўкі і публікацыі дакладу аб парушэннях правоў цыганаў, мігрантаў і актывістаў расійскай паліцыяй, прадстаўленага ў Камітэт супраць катаванняў ААН.

Нядаўнія вызваленні Pussy Riоt, Хадаркоўскага і актывістаў "Грынпіс" ні ў якай меры не характарызуюць сабой працэс паслаблення палітычных рэпрэсій расійскага рэжыму. Яскравы прыклад таму - новы закон (прыняты на тым жа тыдні, калі былі вызваленыя гэтыя палітычныя зняволеныя), які абмяжоўвае магчымасці распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце і заканадаўча ўводзіць цэнзуру непажаданай інфармацыі. Рэпрэсіўны арсенал папаўняецца пастаянна - так, напрыклад, закон, які дазваляе дружыннікам ўжываць сілу пры затрыманні без выкліку паліцыі, разглядаецца ў цяперашні час Думай.

"Суды, што праходзяць у гэтыя дні над дэманстрантамі 6 мая (удзельнікамі мірнага выступлення апазіцыі на Балотнай плошчы ў Маскве) паказваюць праўдзівы размах рэпрэсій. Абвінавачаныя па гэтай справе людзі невінаватыя, іх неабходна вызваліць", - заявіла Стэфанія Кулаева, прадстаўнік АДЦ "Мемарыял". "Прынятыя за апошнія два гады рэпрэсіўныя законы павінны быць тэрмінова адменены, - дадала яна. - Толькі поўнае адмаўленне ад гэтых псеўда-законаў, якія супярэчаць усім нормам, уключаючы Канстытуцыю РФ і прынятыя Расіяй міжнародныя Канвенцыі па правах чалавека, спыніць Расію на шляху вяртання да старой савецкай практыкі ганенняў на свабоду".

Даклад можна прачытаць у дадатку.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international