Салігорск: Грамадскія абмеркаванні без абмеркавання

2014 2014-01-31T10:59:13+0300 2014-01-31T10:59:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milavidy-lesapaval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Планы салігорскіх уладаў па ўшчыльненні гарадской забудовы за кошт тэрыторыі бальнічнага гарадка выклікалі абурэнне ў мясцовых актывістаў кампаніі “Абаронім лес”. Сябры гэтай ініцыятывы ўжо некалькі гадоў запар змагаюцца супраць высечкі лесапракавых зон у сталіцы шахцёраў праз жыллёвае будаўніцтва. Гэтым разам адстаяць права гараджан на спрыяльны асяродак пражывання прадстаўнікі кампаніі паспрабавалі з дапамогай заканадаўча замацаванага інструмента -- грамадскіх абмеркаванняў.

Напрыканцы мінулага года прадстаўнік кампаніі “Абаронім лес” Уладзімр Шыла зарэгістраваў у выканкаме заяву з просьбай аб прызначэнні даты і месца правядзення адпаведных публічных слуханняў, але ўлады патрабаванне грамадскасці не задаволілі.

- Выявілася, што ўсё грамадскае абмеркаванне зводзіцца да магчымасці кожнаму азнаёміцца з дакументацыяй і ў пісьмовай форме падаць свае заўвагі. І ўсё. У адпаведнасці з саўмінаўскім Палажэннем аб грамадскіх абмеркаваннях улада зусім не абавязана праводзіць аніякіх публічных слуханняў. Пра нейкія галасаванні ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання дзеля прыняцця рашэння і гаворкі няма, - кажа Уладзімір Шыла. - Атрымліваецца, што нават такой натуральнай рэчы, як магчымасць правядзення публічных слуханняў, у гэтым Палажэнні не прадугледжваецца.

Не дапамог у барацьбе з ушчыльненнем гарадской забудовы і зварот актывістаў да старшыні Салігорскага міжраённага камітэту дзяржкантролю Сяргея Прахорчыка. Факт адсутнасці акту адводу зямель пад будаўніцтва кантралюючы орган наўпрост праігнараваў. Прадстаўленне ж зямельнага ўчастка пад узвядзенне камерцыйнага жытла без правядзення аўкцыёну было абгрунтавана адпаведнай “шчылінай” ва Указе “Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў”. Адсутнасць адпаведнай нарматыўна-прававой працэдуры дазваляе чыноўнікам на свой погляд вызначаць, каму, што і дзе будаваць не зважаючы на інтарэсы грамадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international