viasna on patreon

Праваабаронцы "Вясны" - лідары па колькасці ўзгадак у публікацыях СМІ

2014 2014-01-30T16:58:07+0300 2016-05-26T21:38:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viasna-logo-eng.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На другім месцы у рэйтынгу — Алесь Бяляцкі, 259 узгадак.

Аўтар даследавання гэта пракаментаваў так: «Ён узгадваецца болей як асоба, пра якую кажуць, чым як асоба, лісты якой цытуюцца. Трэба адзначыць, што Алесь Бяляцкі адзін з нямногіх прадстаўнікоў няўрадавых праваабарончых арганізацый, які ўзгадваецца ў дзяржаўных СМІ. Прынамсі „СБ“ таксама яго ўзгадвае, хоць гэта лічаныя выпадкі».

Валянцін Стэфановіч займае пятае месца ў рэйтынгу, 59 разоў узгадваецца як каментатар.  Таццяна Рэвяка заняла 12 месца, 34 узгадкі ў СМІ.


Сярод іншых праваабаронцаў у рэйтынгу таксама прысутнічае Алег Гулак і Гары Паганяйла (БХК), Алена Танкачова (Lawtrend).

З дапамогай пашыранага пошуку Google (Advanced Search) па ключавых словах Быкоўскі даследаваў сайты БелаПАН, БелТА, «Наша Ніва», «Народная воля», «Салідарнасць», naviny.by, «Советская Белоруссия», «Звязда», «Белорусы и рынок», «Белгазета» на колькаснае асвятленне ў сваіх навінах працы грамадзянскай супольнасці.

Паўлюк Быкоўскі прыйшоў да высновы, што прадстаўнікі НДА ствараюць мала інфармацыйных нагодаў, калі паглядзець па публікацыям. Адпаведна, можна падумаць, што гэтыя нагоды маюць малое грамадскае значэнне і могуць быць нецікавымі для СМІ.

Больш падрабязна з вынікамі даследавання «Праца беларускіх НДА ў масмедыа» можна пазнаёміцца ў анлайн-прэзентацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства