Заява на рэгістрацыю кандыдатуры Алеся Бяляцкага перададзеная ў Нобелеўскі камітэт

2014 2014-01-30T07:28:55+0300 2014-01-30T07:28:55+0300 be

Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзена ў Нобелеўскі камітэт. Подпісы пад заявай збіралі дэпутаты польскага Сойму ад "Грамадзянскай Платформы" ды партыі "Права і Справядлівасць", кажа ініцыятар акцыі, Адам Ліпінскі з ПіС.

Подпісы ўжо сабраныя і перададзеныя ў Нобелеўскі камітэт. Дэпутаты Польскага Сойму вылучылі Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэнне супольна збіралі дэпутаты ад дзвюх парламенцкіх партый. 
 

Гэта ўжо трэці раз, калі Бяляцкага вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. У 2012-ым годзе кандыдатура старшыні Праваабарончага цэнтру Вясна ўвайшла ў шорт-ліст, адзначае Адам Ліпінскі:

- Маю надзею, што беларуская апазіцыя будзе ўганараваная. Гэта тое самае, што ўзнагарода для Леха Валенсы – гэта ўзнагарода дэ-факта для ўсёй Салідарнасці. А тут узнагарода для апазіцыі дэмакратычнай у Беларусі мусіць быць перададзеная ў рукі асобы найбольш значнай і вядомай. І тое, што асоба знаходзіцца ў зняволенні, - гэта таксама важна.

У 2011-ым годзе суд прызнаў кіраўніка «Вясны» вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да чатыры з паловай году пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

* * *

Дэпутаты Польскага Сойму вылучаюць зняволенага старшыню Праваабарончага Цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2014 года. Подпісы за вылучэнне супольна збіраюць дэпутаты ад дзвюх парламенцкіх партый — «Права і справядлівасць» і «Грамадзянская платформа».

«У асобе Алеся Бяляцкага мы хочам ацаніць апазіцыйны і дэмакратычны рух у Беларусі. Ён з’яўляецца сімвалам дэмакратычнай апазціцыі ў Беларусі,” - кажа Адам Ліпінскі, дэпутат ад «Права і справядлівасць»:

- Спадзяюся, што ў гэтым годзе рашэнне будзе пазітыўным. Я лічу, што ў асобе спадара Алеся Бяляцкага мы мусім ацаніць дэмакратычны і апазіцыйны рух у Беларусі. Для гэтага мы і збіраем подпісы. Алесь Бяляцкі – сімвал беларускай апазіцыі, ён персаніфікуе гэты рух і з’яўляецца ідэальныім кандыдатам на ўручэнне Нобеля. 

Кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру можна вылучаць да 1-га лютага. Дэпутаты Польскага Сойму вылучалі Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2012 годзе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international