Дашкевіч выдаў кнігу турэмных твораў

2014 2014-01-29T11:50:44+0300 2014-01-29T11:50:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daszkevicz-kniha-czarvjak.jpg

Кніга былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча «Чарвяк» выйшла ў Вільні. Пад цьвёрдай вокладкай сабрана 164 старонкі твораў былога палітвязьня, напісаных у турме.


«Адабралі турэмныя творы мастацкай скіраванасьці, без публіцыстыкі», — распавёў Свабодзе Зьміцер Дашкевіч. — Асабістых эмоцыяў ад таго, што кніга выйшла, я не адчуваю. Відаць, з той прычыны, што я перажыў гэтыя эмоцыі ў няволі, — у турмах і калёніях з 2006 па 2013 гады.


Натуральна, можна казаць: кепска, што ў 21-м стагодзьдзі ў нашай краіне ёсьць турэмная літаратара, ёсьць палітвязьні. Але зь іншага боку — гэта натуральны працэс жыцьця, бо кожны народ павінен здабыць сваю незалежнасьць і дэмакратыю, прайсьці праз выпрабаваньні і ахвяры«.

Зьміцер Дашкевіч прызнаецца, што цяпер працуе над дакумэнтальнай кнігай пра Малады фронт, але «праца ідзе не так эфэктыўна, як хацелася б».

Аповесьць «Чарвяк» намінавалася на прэмію імя Францішка Аляхновіча, якую заснавалі Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар.

30 студзеня Першамайскі суд Менску плянуе разгледзіць чарговую справу супраць Дашкевіча — нібыта за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду.

Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі.

Дашкевіч у судзе заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў і віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зьняволеньня — за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Дашкевіч выйшаў на волю жніўні 2013 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international