Суддзя адмовіла пенсіянеркам ў праве на юрыдычную дапамогу

2014 2014-01-29T10:03:37+0300 2014-01-29T10:03:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 студзеня суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Марына Шэлягина не дапусціла ў судовы працэс прадстаўніка Валянціны Каваленка і Любові Санкевіч.

6 снежня яны звярнуліся ў суд з скаргай на Бабруйскі гарвыканкам, які 5 снежня адмовіў жанчынам у праве на пікетаванне. Пенсіянеркі мелі намер правесці акцыю 10 снежня ў Дзень правоў чалавека, каб прыцягнуць увагу грамадства да парушэння грамадзянскіх правоў заяўнікаў і вырашыць набалелую праблему адпісак ад чыноўнікаў і дэпутатаў на скаргі свае і блізкіх. А паколькі парламентарыі праігнаравалі інтарэсы людзей, жанчыны збіраліся выйсці на пікетаванне з плакатамі: "Дэпутаты Жанна Мішур і Мікалай Плаксіцкі ня абараняюць правыі інтарэсы народа, а дагаджаюць чынавенству!", "Чыноўнікі ідэпутаты схаваліся ад народу за плотам адпісак".

Раніцай 27 студзеня ў пачатку пасяджэння суда Каваленка і Санкевіч заявілі хадайніцтва, каб у судовы працэс, у адпаведнасці з артыкулам 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў дапушчаны іх прадстаўнік. Прычым, яго паўнамоцтвы жанчыны пацвердзілі не толькі самі, але і натарыяльна засведчаную даверанасць.

Аднак суддзя з улікам меркавання чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама - начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры, спорту і па справах моладзі Мікалая Балюка і юрысконсульта Валянціны Дагокер - адмовіла заяўнікам.

У гэтай сітуацыі жанчыны вымушаны былі пакінуць залу судовых пасяджэнняў, паколькі без юрыдычнай падтрымкі не бачылі магчымасці адстойваць свае правы ў працэсе. На іх думку, вынікі судовага працэсу былі перадвызначаныя, паколькі суддзя Марына Шэлягіна сваімі дзеяннямі стварала няроўныя ўмовы для бакоў у працэсе.

Каваленка і Санкевіч пакінулі ў кнізе заўваг і прапаноў адпаведны запіс і маюць намер адстойваць свае правы ў адпаведнасці з асноўным законам краіны, а не ісці на павадзе ў чыноўнікаў, - паведамляе юрыстТамара Сяргей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international