У Мінск прыбыла кантактная місія Міжнароднай арганізацыі працы

2014 2014-01-28T13:13:07+0300 2014-01-28T13:13:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaroshuk_s.jpg
Аляксандр Ярашук

Аляксандр Ярашук

Яна будзе працаваць у Беларусі да 31 снежня. Адна з першых сустрэч дэлегацыі МАП адбудзецца з прадстаўнікамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, з тымі актывістамі прафсаюзных суполак, працоўнымі, якія былі з апошні час падвергнуты ціску.

Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук нагадаў, што рашэнне накіраваць місію ў Беларусь было прынята падчас апошняй штогодняй канферэнцыі МАП, якая адбылося ў Жэневе ў чэрвені мінулага году.

- Місія павінна была з’явіцца яшчэ ранняй восенню, але тэрміны не былі ўзгодненыя з беларускім урадам, а былі ўзгодненыя толькі на студзень, таму місія тут толькі цяпер. І мы будзем разам працаваць – шмат розных сустрэчаў у місіі.

Аляксандр Ярашук сказаў, што падчас сустрэчы прадстаўнікі незалежных дэмакратычных прафсаюзаў распавядуць аб сітуацыі вакол сваіх арганізацый, прывядуць факты ціску і парушэння правоў працоўных. "Спадзяюся, што візіт місіі не будзе безвыніковым і акажа станоўчы ўплыў на сітуацыю з правамі працоўных і незалежных прафсаюзаў у Беларусі", - кажа Аляксандр Ярашук.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international