Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-01-28T08:01:48+0300 2014-01-29T12:23:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: збіццё журналістаў "Белсата" ва Украіне. Апроч таго, гаворка пойдзе пра законапраект аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе, які тэрмінова адклікалі з парламента.

"Падзея тыдня":  прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі заклікалі ўсе бакі, задзейнічаныя ў развіцці палітычнага крызісу ва Украіне, кансалідавацца і ўзяць на сябе міратворчую місію. 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: мінчанка Людміла Кучура  распавядае пра досвед групы грамадзянаў, якія пацярпелі ад беззаконня ў судах і пракуратуры і аб’ядналіся дзеля аднаўлення справядлівасці.

"Навіны палітвязняў":  рэакцыя праваабаронцаў і сваякоў на заяву Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае вызваленне палітвязняў Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага.

У музычных паўзах – песні гурта “NRM”

 

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2014-05/2014-01-28_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international