Суды над арганізатарамі «Чарнобыльскага Шляху» зноў перанесеныя

2007 2007-05-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовыя працэсы па справе заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, сябра Сойма Партыі БНФ Юрыя Зянковіча і актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціны Палевіковай пачаліся сёння ў судзе Савецкага раёна Менска. Пасля вывучэння матэрыялаў справы і апытання сведак вынясенне прысуду Юрыю Зянковічу перанесенае на заўтра. Суд над Валянцінай Палевіковай працягнецца ў панядзелак. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

Палітыкаў абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.24 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў). Нагадаем, што “Чарнобыльскі Шлях” прайшоў у Менску 26 красавіка, у акцыі ўзялі ўдзел 10.000 чалавек.

Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”, рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на падарожную частку і замінала руху транспарту.

Разгляд справы актывісткі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Валянціны Палевіковай пасля прагляду відэазапісу акцыі быў перанесены на панядзелак, 21 траўня. Па словах праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, “на кадрах добра відаць, што людзі фізічна не маглі не выйсці на падарожную частку, бо дарогу на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа перагарадзілі аўтамабілі ДАІ і вялікі грузавік з гучнагаварыцелем”.

Акрамя таго, на ходніках вуліцы Сурганава, дзе дэманстранты змушаныя былі выйсці на падарожную частку, у гэты час праходзілі будаўнічыя працы, і перасоўванне там людзей было небяспечнае для іх здароўя і нават жыцця.

Суд па справе актывіста Партыі БНФ Юрыя Зянковіча таксама перанесены на заўтра. Сёння ў судзе былі дапрошаныя ў якасці сведак лідэры Партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.

Абодва палітыка знаходзяцца на свабодзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international