Пракуратура Фрунзенскага раёна не лічыць адвольныя затрыманні парушэннем закона

2014 2014-01-27T13:03:52+0300 2014-01-27T13:03:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/proksaml2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракурор А.А. Беспалы на асабістым прыёме грамадзян

Пракурор А.А. Беспалы на асабістым прыёме грамадзян

Такі адказ атрымаў актывіст Ілля Дабратвор, якога неаднаразова затрымлівалі міліцыянеры і адпускалі праз некаторы час без складання пратаколу аб адміністраўным правапарушэнні.

 

29 кастрычніка 2013 года Ілля Дабратвор быў затрыманы з сынам Яўсеем (2005 г.н.) на акцыі па ўшанаванні продкаў Дзяды. Па словах Дабратвора, нагодаў для затрымання супрацоўнікі Фрунзенскага РАУС не назвалі, у РАУС з яго ўзялі тлумачэнні.

 

У сваёй скарзе, накіраванай у пракуратуру Фрунзенскага раёна, актывіст звяртае ўвагу на тое, што ў ягоным выпадку адсутнічалі нагоды і падставы для затрымання. Тым больш незразумела, чым тлумачыцца затрыманне непаўнагадовага дзіця. Ілля Дабратвор  лічыць, што былі парушаныя ягоныя канстытуцыйныя і працэсуальныя правы, а таму ён звярнуўся х просьба правесці праверку і прыцягнуць адказных асоб да адказнасці.

 

Пракурор Фрунзенскага раёна г. Мінска А.А.Беспалы лічыць, што для правядзення праверкі няма паставаў. “Як вынікае з вашага звароту, пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні супрацоўнікамі Фрунзенскага РАУС г. Мінска ў адносінах Вас не складаўся і, адпаведна, адміністратыўны працэс не пачынаўся”, - утрымліваецца ў адказе на скаргу.

 

У адпаведнасці з арт. 9.5 ПВКаАП адміністратыўны працэс з’яўляецца пачатым з моманту адміністратыўнага затрымання фізічнай асобы. На гэта Ілля Дабратвор звяртае ўвагу ў скарзе, накіраванай ужо пракурору г. Мінска.

 

Варта адзначыць, што актывіст аспрэчвае яшчэ адно адвольнае затрымане – 23 студзеня яго такім самым чынам затрымалі міліцыянеры Цэнтральнага РАУС г. Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international