Жодзіна: камісія не дазваляе назіральніку азнаёміцца з афіцыйнымі дакументамі

2014 2014-01-27T11:54:44+0300 2014-01-27T11:54:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-afanasenkau-belaja-rus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Афанасенкаў, Фота А.Лапіцкага

Сяргей Афанасенкаў, Фота А.Лапіцкага

На трэцім паседжанні Жодзінскага выбаркаму, якое праходзіла 17 студзеня, кіраўніцтва камісіі ставіла пытанне аб вынясенні папярэджаньня назіральніку Аляксею Лапіцкаму. 

Праваабаронцу абвінавацілі ў "перашкодах працы камісіі" ды
"падачы ілжывай інфармацыі ў СМІ".
Большасць сябраў камісіі (11 чалвек з 12) ўхвалілі прапанову аб вынясенні папярэджання. 
 
Старшыня гарвыбаркаму Сяргей Афанасенкаў заявіў, што Лапіцкі  атрымае адпаведную выпіску з пратаколу. Аднак пасля паседжання адмовіўся выдаваць дакумент, а прынятае рашэнне назваў "вусным зваротам да ўвагі назіральніка".
 
У сувязі з гэтым 20 студзеня Аляксей Лапіцкі пісьмова зврянуўся ў ГВК. 22 студзеня ён атрымаў адказ (гл.фота), з якога вынікае, што на паседжанні камісія такім чынам проста "звярнула ўвагу на неабходнасць строгага выканання правоў і абавязкаў назіральніка, якія прадугледжаныя ч. 5 і 6 арт.13 Выбарчага кодэксу".
 
Такім чынам, камісія ўпарта адмаўляе назіральніку ў азнаямленні з афіцыйнымі дакументамі. Па меркаванні старшыні камісіі, вылучаны грамадзянамі назіральнік "мае права знаёміцца толькі з тымі дакументамі выбарчай камісіі, якія ўжо апублікаваныя ў афіцыйнай прэсе". Такой пазіцыі прытрымліваецца і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, пра што яна заявіла ў газеце "Мінская праўда" (ад 14.01.2014 г.).
Адказ А.Лапіцкаму за 22.01.2014

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international