Вынікі мытнай экспертызы канфіскаванай у салігорца кнігі пра Лукашэнку дагэтуль невядомыя

2014 2014-01-27T10:21:11+0300 2014-01-27T10:21:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mytnja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская мытня

Беларуская мытня

Салігорац Аляксандр Малочка ўжо чатыры месяцы чакае вынікаў мытнай экспертызы кнігі за аўтарствам Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка - палітычны партрэт”, канфіскаванай у яго 14 верасня 2013 года на памежным пункце “Каменны Лог”.

Паводле Ашмянскай мытні, 30 верасня кніга была накіравана на экспертызу ў Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкаму. Заканадаўствам на адпаведную праверку адводзіцца 20 дзён, аднак дагэтуль аб яе выніках і лёсе кнігі Аляксандру Малочку не паведамілі.

У сувязі з гэтым салігорац накіраваў адмысловы запыту начальніку Ашмянскай мытні Івану Ніверкевічу з патрабаваннем азнаёміць яго з заключэннем экспертаў ды вярнуць кнігу, калі ў ёй не ўтрымліваецца “матэрыялаў экстрэмісцкага зместу, а таксама матэрыялаў, што ганьбяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international