viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2014 2014-01-24T10:53:43+0300 2014-01-24T11:25:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/goldade_sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Гальдадзе

Святлана Гальдадзе

Адпаведнае паведамленне 23 студзеня з Жэневы атрымала былая старшыня Гомельскага гарвыканкама Святлана Гальдадэ.  Камітэт па правах чалавека ААН паведамляе аб рэгістрацыі скаргі, якую яна разам з гомельскімі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленкам падала ў сувязі з забаронай у абласным цэнтры 4 жніўня 2012 года пікету ў падтрымку палітычнага зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.   

Нагадаем, 4 жніўня 2012 года па ініцыятыве праваабаронцаў акцыі ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага планавалася правесці па ўсёй краіне. Заяўкі на пікеты былі пададзены ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны, і ўсюды мірныя сходы грамадзян былі забароненыя.

Святлана Гальдадэ просіць Камітэт ўстанавіць факт парушэння з боку дзяржавы яе і праваабаронцаў правоў на свабоду правядзення мірных сходаў і свабоду выказвання меркавання і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах", а таксама рашэнне мясцовай улады аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі.

Згодна з працэдурай, пасля рэгістрацыі скаргі яна накіроўваюцца Ураду краіны, які цягам шасці месяцаў павінен даць свой каментар. Аўтару скаргі прадастаўляецца магчымасць пракаментаваць каментар Ураду, пасля чаго скарга чакае чаргі на разгляд, якая складае зараз у Камітэце па правах чалавека ААН складае ад 3 да 4 гадоў.

 

 http://gomelspring.org/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства