Жыхарка Клімавіцкага раёна просіць пакараць участковага міліцыянера за паклёп

2014 2014-01-23T14:23:30+0300 2014-01-23T14:23:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхарка вёскі Домамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 21 студзеня накіравала заявы на імя начальніка Клімавіцкага РАУС і ва ўпраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, у якіх просіць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкулу 9.2 КаАП (паклёп) участковага інспектара Клімавіцкага РАУС Панасенку В. С.

Таксама жанчына звяртаецца да міліцэйскіх кіраўнікоў з просьбай не прапусціць двухмесячны тэрмін для прыцягнення ўчасткова інспектара Панасенку да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагодай для напісання заявы на імя начальніка Клімавіцкага РАУС паслужыла тое, што на паседжанні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага раёна 8 студзеня 2014 года была публічна агалошаная напісаная ўчастковым інспектарам Клімавіцкага РАУС Панасенкам В. С. характарыстыка, якая ўтрымлівала, на думку Алены Марчанка, заведама ілжывыя і ганьбячыя яе звесткі. У прыватнасці, у шэрагу з іншым, у характарыстыцы ўчастковы інспектар піша, што Алена Марчанка “схільная да ілжы і паклёпу”.

Сама Алена Марчанка не згодна з гэтым сцвярджэннем супрацоўніка міліцыі і ў якасці доказу прыводзіць той факт, што яна ні разу не прыцялася да адміністрацыйнай, грамадзянскай ці дысцыплінарнай адказнасці за распаўсюд ілжывай альбо паклёпніцкай інфармацыі.

Таксама спадарыня Марчанка спасылаецца на папярэднюю характарыстыку таго ж участковага Панасенкі, у якой ён характэрызуе яе як спакойнага, ураўнаважанага чалавека, які не ўчыняе скандалаў па месцы жыхарства, па месцы жыхарства характэрызуецца здавальняюча і да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася.

Процістаянне законапаслухмянай спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як Алена Марчанка выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.

Пастановай па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ад 08.01.2014 года адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама спадарыня Марчэнка прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.15.38 КаАП у выглядзе папярэджання за парушэнне ветэрынарных і ветэрынарна-санітарных правіл.

Алена Марчанка не пагадзілася з вынесенай пастановай і падала скаргу ў суд Клімавіцкага раёна. Таксама спадарыня Марчанка падала скаргу на дзеянні службовых асобаў адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама на імя пракурора Клімавіцкага раёна. У скарзе яна звяртаецца з просьбай правесці праверку дзейнасці адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама ў сувязі з тым, што пры разглядзе яе адміністрацыйнай справы былі дапушчаны парушэнні заканадаўства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international