Мiкалай Статкевіч: «Пасля публiкацыi ў “Народнай волi” мясцовыя жыхары сталi запрашаць мяне ў лазню i на вячэру»

2007 2007-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Народная воля":

“Усмешка тая ж. I вочы не злiнялi. Добрыя здымкi... Не ўвядуць у зман наконт будучынi гэтага чалавека. Божае рашэнне адмянiць цяжка (не ў чалавечых сiлах)”. “...Статкевiч будзе есцi каралеўскi мёд!” Гэтыя цытаты мы ўзялi з форуму нашых чытачоў на сайце “Народнай волi” пасля публiкацыi артыкула “Аптымiст”, у якiм карэспандэнт газеты распавёў аб тым, што ён убачыў i пачуў падчас наведвання на “хiмii” палiтвязня Мiкалая Статкевiча, якi за арганiзацыю вулiчных дэманстрацый пратэсту супраць вынiкаў рэферэндуму 2004 года асуджаны на 2 гады зняволення з адбываннем пакарання на “хiмii”.

На жаль, у той матэрыял укралася прыкрая памылка (напiсана “...супраць вынiкаў рэферэндуму 1994 года...), таму мы прыносiм свае прабачэннi нашым чытачам i Мiкалаю Вiктаравiчу, якi, да слова, на газету i аўтара не крыўдуе.

“Не памыляецца той, хто нiчога не робiць, — кажа палiтык. — Увогуле ж, матэрыял спадабаўся ўсiм, а мясцовыя жыхары, пасля таго як пачыталi газету, сталi прыходзiць i запрашаць мяне хто ў лазню, а хто i на вячэру. Дарэчы, калi ўжо вяртацца да 1994 года, то тады я таксама ў нейкiм сэнсе меў дачыненне да выбарчага працэсу, бо ўзначальваў на першых прэзiдэнцкiх выбарах аб'яднаную грамадскую камiсiю, куды ўваходзiлi ў тым лiку i прадстаўнiкi Аляксандра Лукашэнкi. Такiя вось гiстарычныя перапляценнi...”

Артыкул "Аптыміст" пра Мікалая Статкевіча можна пачытаць на старонцы: www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=3820

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international