Бабруйск: Старшыня свабоднага прафсаюза мае намер абвясціць галадоўку

2014 2014-01-23T13:42:43+0300 2014-01-23T13:42:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага

На бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) адносіны паміж адміністрацыяй і Свабодным прафсаюзам Беларускім не змяняюцца да лепшага. Суды, у якіх “свабодаўцы” адстойваюць свае правы, нярэдка становяцца на бок прафсаюзнікаў, але кіраўніцтва завода працягвае ціснуць на сябраў СПБ, сцвярджае Міхаіл Кавалькоў.

Напрыканцы мінулага года завяршылася доўгая судовая справа, у якой рабочыя адстаялі права на прэміі за высокую культуру вытворчасці. Але і пасля гэтага суда ціск на сябраў СПБ працягнуўся.

-У сувязі з падзеямі на заводзе я вырашыў накіраваць заяву, адрасаваную дырэктару БЗ ТДіА Аляксандру Аграновічу, копіі даслаў міністру прамысловасці, міністру працы і сацыяльнай абароны, старшыні бабруйскага гарвыканкама, генеральнаму дырэктару МТЗ, пракурору Першамайскага раёна. У ёй я высоўваю шэраг патрабаванняў да адміністрацыі завода. Калі яны не будуць прыняты пад увагу, я вымушаны буду 27 студзеня абвесціць галадоўку, каб прыцягнуць увагу грамадскасці, у тым ліку сусветнай, да дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыкмеце, якая ўжо шмат гадоў існуе на прадпрыемстве, - адзначыў старшыня завадской суполкі СПБ Міхаіл Кавалькоў.

Патрабаванні ў заяве наступныя: прыпыніць пераслед сябраў СПБ; уступіць у перамовы з “свабодаўцамі” па выпрацоўцы і заключэнню калектыўнай дамовы; ліквідаваць дыскрымінацыйныя пункты калектыўнай дамовы і распаўсюдзіць яе дзеянне на ўсіх працоўных завода; забяспечыць старшыні суполкі СПБ свабодны доступ на тэрыторыю завода; прадаставіць для суполкі СПБ памяшканне для статутнай дзейнасці і забяспечыць роўныя ўмовы з прафсаюзам АСМ.

Таксама ў заяве Міхаіл Кавалькоў пералічыў парушэнні, дапушчаныя адміністрацыяй завода ў адносінах да сябраў незалежнага прафсаюза. Яны пачаліся з 2005 года, кажа прафсаюзны лідэр, з таго часу, як пасаду гендырэктара заняў Аляксандр Аграновіч. Гэта забарона “свабодаўцам” карыстацца фізкультурна-аздараўленчым комплексам, блакіроўка пропуска Міхаіла Кавалькова (негледзячы на рашэнне суда, гэтая праблема застаецца нявырашанай), звальненні сябраў СПБ, пазбаўленне фінансавых бонусаў і многае іншае.

-Я гатовы галадаць, каб мяне пачулі, - кажа старшыня прафсаюзнай суполкі. – Трэба каб грамадскасць даведалася, як адміністрацыя завода ТДіА груба парушае беларускія законы, нормы міжнароднага права і Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international