На Піншчыне выбарчая кампанія пакуль адбываецца без удзелу партый

2014 2014-01-23T12:31:25+0300 2014-01-23T12:31:25+0300 be

У Пінску за два тыдні рэгістрацыі ініцыятыўных груп для збору подпісаў, заявы падалі ўсяго 10 чалавек. Пададзеныя дакументы былі складзеныя адпаведна выбарчаму заканадаўству, таму Пінская гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія зарэгістравала ўсе атрыманыя заявы. Па Пінску сфармавана 32 выбарчыя акругі, таму кандыдатаў у дэпутаты павінна быць не менш гэтай лічбы.

Палітычныя партыі на Піншчыне не праяўляюць актыўнасці. Нягледзячы на заявы мясцовых актывістаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці аб гатоўнасці да ўдзелу ў выбарчай кампаніі, ніхто з іх пакуль так і не падаў неабходныя дакументы ў камісію.

Упершыню пінскія чальцы Партыі БНФ адмовіліся ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Магчыма, што сёлетнія выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы на Піншчыне пройдуць без удзелу палітычных партый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international