Брэст: дэпутаты ігнаруюць звароты выбаршчыкаў

2014 2014-01-23T10:55:56+0300 2014-01-23T10:55:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” у Брэсце так і не дачакаліся адказу ад кіраўніка гарадскога Савета дэпутатаў Генадзя Масько нават пасля 15 дзён, на працягу якіх (згодна закона аб зваротах грамадзян) упаўнаважаная асоба мусіць адказаць на пытанні.

Нагадаем , што яшчэ напрыканцы мінулага года актывісты “Сацыяльнага офіса” у межах кампаніі “Народны кантроль” накіравалі 38 лістоў дэпутатам мясцовага гарсавета з пытаннямі, якія тычацца іхняй дзейнасці, аднак адказу так і не атрымалі. Аўтары зваротаў лічаць такое стаўленне “народных абраннікаў” парушэннем закона, бо дэпутаты мусілі даць адказ на працягу 15-дзён. Заканадаўства дазваляе працягнуць гэты тэрмін да аднаго месяца, калі пытанне патрабуе дадатковага вывучэння, але пры гэтым тыя, каму накіраваны зварот, павінны праінфармаваць аб гэтым аўтараў звароту.
Пазней актывісты “Сацыяльнага офіса” накіравалі яшэ адзін ліст на імя старшыні Брэсцкага гарсавета Генадзя Масько, у якога запыталіся, дзе і калі ён прымаў грамадзян, а таксама колькасць асобаў, што трапілі на прыём. Адначасова Генадзя Масько прасілі патлумачыць, чаму астатнія дэпутаты не далі адказы на аналагічныя пытанні ў вызначаны тэрмін.

Як распавёў сябра грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч, адказу зноў не было. “У дадзенай сітуацыі старшыня гарсавета праігнараваў не асабіста нас, а ў першую чаргу сваіх выбаршчыкаў, - лічыць Юрый Жыдовіч. - Відавочна, што пытанні, якія былі ў лісце, нязручныя, але гэта не дае падставы пакідаць іх без адказу. Днямі мы даслалі на імя Генадзя Масько паўторны зварот з апавяшчэннем: ён яго атрымаў і распісаўся, таму спадзяемся, што нарэшце будзе адказ”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international