Тысяча дзён у няволі - акцыя салідарнасці з Міколам Статкевічам у Катавіцах

2014 2014-01-23T08:46:17+0300 2014-01-23T08:46:17+0300 be

 

Акцыя салідарнасці з Міколам Статкевічам пройдзе ў Катавіцах. "Улады ў Беларусі баяцца галоснасці і сілы волі людзей, якіх трымаюць за кратамі, даказваюць, што ўсе пра іх забыліся. Мы не можам гэтага дазволіць", - кажа еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які ў чацвер ладзіць акцыю салідарнасці:

- У Катавіцах адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці з Міколам Статкевічам. Спадзяёмся на вялікую зацікаўленнасць да яе з боку медыяў і простых грамадзян. Мы хочам, каб катавічане прынялі ў ёй удзел, каб даведаліся, хто такі Статкевіч і што ён зараз знаходзіцца за кратамі. Мы хочам, каб пра гэта ведала польскае грамадства. 

У чацвер 23-га студзеня ў цэнтры Катавіцаў паставяць палатку з выявай палітвязня і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Мікалая Статкевіча. Супрацоўнікі бюро еўрадэпутата будуць падпісваць карткі з заклікам вызваліць апошняга вязня Плошчы. Карткі пазней адашлюць Аляксандру Лукашэнку.

Паштоўкі з патрабаваннем вызвалення Міколы Статкевіча можна падпісаць і на сайцеwww.change.org.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international